Мова нашая, беларуская, мілагучная, сакавітая, пакаленнямі зберажоная, ты народнай любоўю спавітая. Колькі ў свеце такіх народаў, краін, якія не маюць сваёй нацыянальнай мовы! Прынамсі, што насіла б статус афіціяльнай, дзяржаўнай! Бельгія, Аўстрыя, Бразілія, Канада… Мы ж, беларусы, маем сваю мову, і яна з’яўляецца дзяржаўнай разам з рускай.
А вось што гаварылі класікі беларускай літаратуры пра родную мову.
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Якуб Колас)
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Янка Сіпакоў)
Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (Іван Мележ)
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Францыск Скарына)
Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак. (Уладзімір Караткевіч)
Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Францішак Багушэвіч)