Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Пехцерава адбылася інтэлектуальная гульня “Каб бацькава мова непаўторнай кветкай цвіла”. У ёй прынялі ўдзел пяць каманд: “Купалаўцы” (Ціманаўская сярэдняя школа), “Знаўцы” (раённая гімназія), “Зоркі” (СШ № 1), “Эрудыты” (СШ № 3), “Анёлы” (СШ № 4).
Камандам было прапанавана выканаць розныя заданні на веданне беларускай мовы і беларускіх пісьменнікаў. У выніку лепшыя веды паказала каманда “Эрудыты”. Яна ўзнагароджана Дыпломам першай ступені. На другім месцы каманда “Анёлы”, на трэцім —“Купалаўцы”.
Усе каманды атрымалі прызы ад райкама ГА “БРСМ”.