У межах Тыдня беларускай мовы ў Мілаславіцкай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна адбыўся гастранамічны фэст “Беларуская кухня”.
— Бліны, аладкі, смажаніна, розныя стравы з бульбы так і прасіліся, каб іх пакаштавалі, — кажа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Надзея Васільеўна Габрусева.
І пакаштавалі! А сапраўдным сюрпрызам для вучняў стала спечаная школьнымі паварамі запяканка з бульбы, фаршыраваная агароднінай. Елася яна з апетытам, бо агародніна вырасла на прышкольным участку дзякуючы намаганням вучняў, педагогаў і работнікаў школы.
Эх, смачна есці!