Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае значэнне — Дзень беларускага пісьменства.
З 1 па 4 верасня ў бібліятэках ДУК «Клімавіцкая бібліятэчная сетка» пройдуць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.
Насычаная праграма свята «Вытокі беларускага слова» ўключае работу літаратурна-інтэрактыўных пляцовак, тэматычных экспазіцый, віктарын, конкурсаў, гульняў і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.
У гэтыя дні кожны наведвальнік і чытач зможа знайсці для сябе занятак па душы.
З больш поўнай праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у рамках Дня беларускага пісьменства!