Па словах Алены Макарэвіч, намесніка дырэктара ДУА «Ціманаўская СШ Клімавіцкага раёна», вучні другога класа ў красавіку разам з настаўніцай Марынай Шолахавай адправіліся ў падарожжа па краіне Фальклору. Кожны прыпынак сустракаў цікавымі заданнямі: вучні адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і крыптаграмы, знаёміліся з народнымі прыкметамі і павер’ямі. На прыпынку «Беларускія народныя казкі» дзеці не толькі адказалі на пытанні віктарыны, але і з задавальненнем уявілі сябе героямі казак.
Домой Общество