На Клімаўшчыне адбылася акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь»

Па ініцыятыве БРСМ, пачынаючы з 2004 года, у нашай краіне праводзіцца ўсебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь». Традыцыйна 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі лепшым вучням школ краіны, пераможцам шматлікіх алімпіяд і конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

На Клімаўшчыне ўдзельнікаў акцыі на гэты раз запрасілі ў інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр, які размешчаны ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Пехцерава.На Клімаўшчыне адбылася акцыя "Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь"

Канстытуцыя рэспублікі — Асноўны Закон нашай краіны. Ён адзіны мае вышэйшую юрыдычную сілу, прамое дзеянне і вяршэнства на ўсёй тэрыторыі сінявокай. З дапамогай Канстытуцыі народ рэалізуе асноўныя прынцыпы развіцця грамадства і дзяржавы.  Канстытуцыя замацавала правы, свабоды і абавязкі чалавека і грамадзяніна.

15 сакавіка галоўны дакумент лепшым прадстаўнікам маладзёжнага асяроддзя Клімаўшчыны ўручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Асмалоўская. Ад імя маладых людзей выступіла Вольга Ісакава.На Клімаўшчыне адбылася акцыя "Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь"

Пасля ўрачыстасці моладзь запрасілі на бяседу за круглым сталом.

Няхай у прадстаўнікоў будучага пакалення маладых беларусаў будзе шмат карысных здзяйсненняў і поспехаў. Няхай гэтае свята надасць ім сіл і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на карысць роднай Беларусі!

Нікіфар МІНЧАНКА.

На Клімаўшчыне адбылася акцыя "Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь"