Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 1 Алена Севярынава і Ганна Цыганкова наведалі СШ№ 4 і сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Ірынай Сцепянковай правялі для навучэнцаў лекторый па гісторыі нашай краіны “Мы адзін народ, у нас адна краіна!”, які быў прысвечана Году народнага адзінства.
Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем праслухалі прыведзеныя Аленай Севярынавай гістарычныя факты аб нашай Радзіме, галоўных сімвалах дзяржавы — Гербе і Сцягу, Канстытуцыі.
Ганна Цыганкова падчас агляду літаратуры “Ад родных вытокаў” расказала вучням пра традыцыі, культуру і мастацтва нашага народа.Так, у кнізе Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” прыведзены звесткі пра тое, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі карысталіся ў гаспадарчым і хатнім побыце, якія традыцыі яны пакінулі нам, сваім нашчадкам. Аўтар стварыў абразкі з жыцця старой вёскі, якія перамяжоўваюцца паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прымаўкамі і прыказкамі, загадкамі. Падрыхтаваны былі таксама заданні для чытачоў: адказаць на пытанні, звязаныя з вясковай сядзібай, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.
Беларускі народ ганарыцца каранямі сваёй культуры, якія ідуць у глыбіню вякоў, народнымі промысламі, абраднасцю. Таксама гонарам краіны з’яўляецца народны фальклор: песні, танцы, гульні, казкі, легенды, загадкі, прыказкі і прымаўкі, якія дайшлі да сучаснасці, практычна не змяніўшыся.
Падчас мерапрыемства вучні не толькі слухалі бібліятэкараў, але і самі чыталі вершы Яніны Жабко — “Мая Беларусь”, “Родная мова”, “Родны край”, “Белая Русь” — і выконвалі песні пра Беларусь.
А яшчэ супрацоунікі бібліятэкі прапанавалі дзецям розныя конкурсы.
Ганна Цыганкова і Алена Северынава паведамілі дзецям, што назва лекторыя “Мы адзін народ, у нас адна краіна!” азначае, што для паспяховага развіцця і росквіту нашай Радзімы неабходна адзінства ўсяго грамадства.
А каб замацаваць атрыманыя веды, вучні паўдзельнічалі ў віктарыне “Наша Беларусь”.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы напісалі пажаданні роднай Беларусі на пялёстках у форме сэрца, з якіх потым склалі прыгожую кветку.
Навучэнцы разам з настаўніцай Ірынай Сцепянковай зрабілі выснову, што каб быць спраўдным патрыётам сваёй краіны, трэба клапаціцца пра яе, добра вучыцца, руплівай працай паляпшаць яе дабрабыт.
Павел Цыганкоў.