Макеевіцкая сельская бібліятэка-музей дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сістэма” адзначана задавальняючай грашовай прэміяй рэспубліканскага конкурсу

Снимок носит иллюстративный характер

Падведзены вынікі ХХVII рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. У ім прынялі ўдзел 35 бібліятэк з усёй краіны. У ліку пераможцаў названыя 4 установы Магілёўскай вобласці. Макеевіцкая сельская бібліятэка-музей ДУ “Клімавіцкая бібліятэчная сістэма” адзначана грашовай прэміяй.

Макеевіцкая сельская бібліятэка-музей дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сістэма” адзначана задавальняючай грашовай прэміяй рэспубліканскага конкурсу— Конкурсны альбом называўся “Макеевічы: гісторыя адной вёскі”, — тлумачыць загадчыца бібліятэкі Ганна Рубан. —  Матэрыялы ахопліваюць гісторыю ўстановы, напрамкі яе дзейнасці, расказваюць пра знакамітых людзей вёскі. Але галоўны ўпор быў зроблены на пошукава-даследчую работу бібліятэкі ў патрыятычным накірунку.

Макееўшчына — гераічны край. У часы Вялікай Айчынная вайны тут праходзілі баявыя дзеянні з удзелам 5-й Воргаўскай партызанскай брыгады імя Сяргея Лазо. Гэтай брыгадзе прысвечаны электронны рэсурс “В летопись Победы”, які створаны бібліятэкай. У Макеевічах дзейнічала антыфашысцкае падполле.

Бібліятэкарам сабраны матэрыялы пра гісторыю Макеевіцкай сельскай школы, яе настаўнікаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. З гэтымі матэрыяламі можна пазнаёміцца з дапамогай віртуальнай экскурсіі “Партызанская вёска Макеевічы”.

Наогул, бібліятэкай назапашаны багаты вопыт краязнаўчай работы.

Бібліятэкар прымае актыўны ўдзел ва ўсіх прафесійных конкурсах і справах бібліятэчнай сеткі, а таксама заўсёды прадстаўляе цікавы практычны матэрыял у час нарад-практыкумаў. Ганна Іванаўна Рубан неаднаразова  ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі розных узроўняў, яе імя было занесена на Раённую дошку гонару.

Галіна Цыганкова.