
Клімавіцкая раённая газета выдаецца с 25 красавіка 1918 года. У той час яна называлась «Известия Климовичского уездного Исполнительного комитета Советов крестьянских и рабочих депутатов».
Дзень народзін у газеты
Дзень народзін у раёнкі!
Час узяў імклівы ход,
І газета адзначае
Сёння ўжо сто першы год!
Ды з гадамі мы мацнеем,
Цвёрдым поступам ідзём.
Не старэем, а — сталеем,
Сваю лінію вядзём.
Не стамляемся ніколі:
На заводзе мы і ў полі;
Мы для горада і вёскі,
Для дзяцей і для дарослых.
Чытачам нясе навіны
Наша кожная старонка.
…Дзень сягоння асаблівы —
Дзень народзін у раёнкі!