Вось і мінула стагоддзе, як убачыў свет першы нумар раённай газеты. 25 красавіка 1918 года клімаўчане атрымалі “Известия Климовичского уездного Исполнительного комитета Советов крестьянских и рабочих депутатов”.
Першым рэдактарам перыядычнага выдання стаў старшыня павятовага камітэта партыі Іван Захаравіч Сурта. Газета ў той час выдавалася на рускай мове два разы на тыдзень. Было надрукавана каля 60 нумароў пад такой назвай.
З 9 мая 1919 года раёнка пачала называцца “Клімавіцкая бедната”.
У 1924 — 1927 гадах на Клімаўшчыне выходзіць “Наш працаўнік”.
У 1930 годзе раёнка называецца “Камуна”.
У апошнія тры з паловай месяцы акупацыі раёна газету выдавалі партызаны, і тады яна мела назву “За Савецкую Радзіму”.
Ужо на трэці дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 30 верасня 1943 года клімавіцкая раённая газета змяніла назву на “Молат”.
З красавіка 1962 года па 30 снежня 1991 года наша раёнка мела назву “Новае жыццё”.
З 1 студзеня 1991 года і па сённяшні час раённую газету ў Клімавічах ведаюць як “Родную ніву”.
Папрацаваўшы з архівамі, мы даведаліся, што за ўвесь пасляваенны час у рэдакцыі працавалі больш як 150 землякоў. Для многіх з іх газета была першым і апошнім месцам працы. Было ж нямала і тых, хто звязаў свой лёс з іншымі месцамі былога Савецкага Саюза.
У свой час селькорамі раёнкі былі вядомыя пісьменнікі — браты Алесь і Павел Пруднікавы, Іван Новікаў, Павел Кавалёў. У газеце друкаваліся Аляксей Кулакоўскі, Анатоль Вярцінскі, Эдуард Вяржбіцкі, Таццяна Дзмітрусёва, Яфім Златкін, Іван Знаткевіч, Уладзімір Дуктаў, Мікалай Падабед, Браніслаў Прошка, Іван Салаўёў.
З раёнкай супрацоўнічалі Паўлюк Трус, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Алесь Дудар, Пётр Прыходзька, Іван Пехцераў і іншыя. Цікава, але свае першыя творы ў Клімавічах надрукавалі Платон Галавач і Аркадзь Куляшоў.
3 мая 1988 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР раённая газета “Новае жыццё” ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У той час калектывам рэдакцыі кіраваў Іван Іванавіч Журко. У былых супрацоўнікаў засталіся аб ім толькі добрыя ўспаміны.
На жаль, час не шкадуе нас. Назаўсёды ў сэрцах журналістаў застануцца імёны нашых калег Віктара Аўрамавіча Кавалёва, Мікалая Мікалаевіча і Раісы Лаўрэнаўны Глуздовых, якіх няма з намі.
Безумоўна, газета — гэта праца калектыўная. У “Роднай нівы” — шматлікі пазаштатны аўтарскі актыў.
У раёнцы некалькі гадоў дзейнічаюць творчыя праекты “Вёсачка мая”, “За і супраць”, “Субацея” і іншыя.
У 2018 годзе мы пачалі праект, прысвечаны папулярызацыі беларускіх народных абрадаў.
Сёння раёнка мае сайт і групы ў сацыяльных сетках, якія наведвае каля 5 тысяч чалавек.
Разам з вамі, паважаныя чытачы, мы арганізуем і праводзім фотаконкурсы, круглыя сталы і іншыя цікавыя мерапрыемствы.
Мінавіта дзякуючы нашым падпісчыкам, раёнка не страчвае сваёй актуальнасці.
Дзякуй усім за супрацоўніцтва! Паважаны чытач, дзякуй, што мы разам!
Калектыў раённай газеты “Родная ніва”.
Паважаныя сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды юбілею — 100-годдзя з дня выхаду ў свет першага нумара Клімавіцкай раённай газеты.
Ваша газета на працягу цэлага стагоддзя нясе сваю высакародную місію інфармавання насельніцтва аб сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцці рэгіёна. І сёння, у сучаснай Беларусі, выданне імкнецца як мага больш выконваць свае адметныя ў грамадстве задачы.
У газеты багатая гісторыя і добрыя традыцыі. І сучаснае пакаленне журналістаў беражліва захоўвае каштоўную творчую спадчыну выдання, з лёсам якога звязаны вядомыя беларускія пісьменнікі — П.Трус, М.Чарот, А.Якімовіч, К.Чорны, А.Дудар, У.Дубоўка, Я.Пушча. Ад старэйшых майстроў пяра ўзяты на ўзбраенне энтузіязм, адданасць справе, адказнасць, творчы падыход.
Упэўнены, што вы і далей будзеце захоўваць славутыя традыцыі газеты, выкарыстоўваць свае веды і вопыт на карысць роднай Беларусі. Шчыра жадаю супрацоўнікам, усім сябрам газеты моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ,
міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Уважаемые работники и ветераны редакции газеты «Родная нiва»!
От всей души поздравляем вас с юбилеем — 100-летием со дня выхода первого номера районной газеты!
Примите слова искренней признательности и благодарности за ваше профессиональное служение долгу, за серьезную плодотворную работу, журналистский талант и мастерство, высокую личную ответственность перед читателями и глубокое понимание цены печатного слова.
Газета «Родная нiва» всегда оперативно, доступно, правдиво освещает социально-экономическое развитие района, его важные вехи и исторический путь, значимые события повседневной жизни, рассказывает о людях, которые множат славу региона. Районная газета всегда близка землякам. Она современна, востребована и остается одним из главных и авторитетных источников информации, носителем объективности, интеллигентности и нравственности.
Желаем коллективу редакции творческого использования в будущем всего положительного, что накоплено за столетие, постоянных публикаций о достижениях земля-
ков, сотворении истории родного края, вдумчивых и неравнодушных читателей.
Крепкого вам здоровья, счастья, вдохновения и новых свершений!
С уважением,
главное управление идеологической работы, культуры
и по делам молодежи Могилевского облисполкома.
Уважаемые работники редакции районной газеты «Родная ніва»!
Примите самые теплые поздравления с юбилеем — 100-летием со дня выхода в свет первого номера районной газеты.
Сегодня, как и много лет назад, газета «Родная ніва» является уважаемым и авторитетным изданием, одним из главных источников информации для жителей нашего района. С этой газетой связана жизнь нескольких поколений, которые ценили и ценят ее за внимание к нуждам людей, за профессионализм и объективность, разностороннее и своевременное освещение событий, происходящих в районе.
От всей души желаем всем сотрудникам редакции газеты доброго здоровья, благополучия, интересных и ярких работ, неиссякаемой творческой фантазии и неизменного внимания со стороны читателей.
Районный исполнительный комитет
Районный Совет депутатов
Уважаемая редакция газеты «Родная ніва»!
Примите искренние поздравления с юбилеем газеты! За столетие своей истории издание завоевало заслуженный авторитет у своих читателей, и нынешний коллектив редакции уверенно приумножает традиции, заложенные предыдущими поколениями. На страницах газеты отражается не только история района, но и история нашей области, страны: в цифрах, производственных фотоматериалах.
На страницах газеты отражаются судьбы земляков — людей разных профессий, разных поколений. И сегодня «Родную ніву» с уверенностью можно назвать летописью Климовичского района.
Я благодарна газете за возможность доносить информацию до жителей района о моей депутатской деятельности и принятых мерах по вопросам, с которыми обращаются избиратели. Уверена, что огромный творческий потенциал, высокое журналистское мастерство и в дальнейшем будут залогом плодотворной деятельности газеты.
Новых побед и свершений, «Родная ніва»!
Татьяна Марочкова,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.
Уважаемые сотрудники «Роднай нівы»!
Поздравляю вас со знаменательной датой — 100-летием со дня выхода первого номера районной газеты!
Пройден большой и славный путь. Во все времена газета являлась эффективной формой оперативного, объективного и всестороннего освещения жизни района. Вы завоевали большой авторитет на Климовщине.
Желаю журналистам острого пера, огромных творческих успехов, ярких находок; газете — финансового благополучия и стабильности, благодарных и активных читателей и подписчиков.
Алла Антипова,
председатель районной организации РОО “Белая Русь”.
З юбілеем, клімаўчане!
Я з душэўнай цеплынёй і радасцю ўспамінаю тыя далёкія і незабыўныя восем гадоў (1963-1971), калі працаваў у Клімавічах на пасадах карэспандэнта-арганізатара мясцовага радыёвяшчання, загадчыка сельгасаддзела і намесніка рэдактара райгазеты “Новае жыццё”, дзе побач рупіліся добрыя, чулыя і спагадлівыя людзі, сапраўдныя, верныя сябры, нястомныя творцы Браніслаў Прошка, Мікола Падабед, Мікола Мінчанка, Пётр Пабока, Фёдар Манеўскі, Мікалай Курэпін… Большасць — маладыя, дапытлівыя. І дасягалі жаданага, хоць часам было і вельмі цяжка.
Шчыра віншую клімавіцкіх журналістаў з векавым юбілеем газеты, жадаю калектыву раёнкі і ў новым сваім стагоддзі заўсёдных дасягненняў, палымнець, бачнай зоркай гарэць на творчай арбіце Магілёўшчыны.
З вялікай павагай да ўсіх Вас, добрыя суседзі,
Іван САЛАЎЁЎ,
пенсіянер, былы рэдактар Крычаўскай раённай газеты “Ленінскі кліч”.
Уважаемая редакция газеты «Родная ніва»!
От всей души поздравляем вас с юбилеем!
Мы Вам желаем самых верных простых читателей-друзей,
И тиражей больших, безмерных, и хроник, новостей, статей!
Пусть будут новые свершения и много долгих добрых дней.
Примите наши поздравления в Ваш 100-летний юбилей!
Коллектив ГУО «Ясли-сад № 6 «Светлячок» г. Климовичи.