Чытаем шмат, чытаем разам

Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” праводзяць конкурс “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

Конкурс праводзіцца на працягу года ў чатыры этапы. Першы этап праходзіць ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорта і турызму Клімавіцкага райвыканкама, пасля падвядзення вынікаў конкурсу ў школах, яго пераможцы прымуць удзел у раённым этапе конкурсу. Ён будзе праводзіцца з 1 па 30 красавіка.

Трэці (абласны) этап пройдзе с 1 па 31 мая. Зключны — рэспубліканскі — у гэтым годзе будзе праходзіць у час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Галіна ВІКТАРАВА.