Клімаўшчына чакае свята

15981Хутка галоўная ёлка горада запаліць свае агеньчыкі (аб чым мы паведамім дадаткова). Яе, пышную і зялёную, ужо ўсталявалі работнікі УКП “Камунальнік” на плошчы 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Але маленькім (ды і дарослым) клімаўчанам не церпіцца — хочацца, каб свята прый-шло хутчэй. Вось і дзяўчынкі-непаседы Даша з Машай з задавальненнем гарэзавалі вакол ёлкі, стараліся дацягнуцца да яе галінак, памацаць.
Як кажуць іх матулі, Алена Ветрава і Дар’я Ткачук, Новы год — любімае свята сям’і, і яны з задавальненнем усе разам прыходзяць на навагоднюю ёлку.
Галіна Цыганкова.