У вёсцы механізатару спраў хапае круглы год. Абы трактар спраўна працаваў, не ламаўся. А так — толькі паспявай мяняць прычэпы: сеялкі, плугі, культыватары, раскідвальнікі ўгнаенняў, калёсы…
Уладзімір Чарнякоў, механізатар ААТ “Макеевічы”, мае за плячыма багаты вопыт работы. Аднойчы вясной мы сустрэліся з ім, калі той забяспечваў насеннем сеялкі. Гэтай восенню мужчына звозіў з палёў салому. Калі пачалося зімне-стойлавае ўтрыманне жывёлы, яму даручылі падвозіць на ферму кармы.
Як зазначае кіраўнік сельгас-арганізацыі Марыя Глушакова, кожную справу Уладзімір Чарнякоў выконвае адказна. Добра ведае тэхніку і своечасова клапоціцца пра яе рамонт. Такія людзі на вёсцы патрэбны.
Галіна Цыганкова.
Домой Официально