15 сакавіка 1994 года Парламентам была прынята Канстытуцыя нашай дзяржавы. Да гэтага рашэння дэпутаты ішлі доўгі час, вывучаючы вопыт многіх краін свету. У Асноўным Законе заканадаўча замацаваны правы і абавязкі кожнага з нас. Канстытуцыя рэгулюе прынцыпы жыццядзейнасці грамадства.
У нашай краіне стала добрай традыцыяй правядзенне 15 сакавіка Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло ў раённым цэнтры культуры.
Са святам клімаўчан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Далгун. Ён пажадаў удзельнікам мерапрыемства бачыць сваю Радзіму яшчэ больш моцнай і квітнеючай, а таксама падкрэсліў, што нам неабходна будзе шмат чаго зрабіць для павышэння якасці жыцця людзей і далейшага ўздыму эканомікі. Мікалай Ніканоравіч пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і вучобе, рэалізацыі новых спраў і пачынанняў.
Лепшым маладым суайчыннікам былі ўручаны галоўныя дакументы — пашпарты. У гэты святочны дзень знакаў “Ганаровы ветэран” удастоены тыя, хто на працягу многіх гадоў працаваў на карысць роднай Клімаўшчыны.
Слова бралі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сямёнавіч Курносаў і прадстаўніца маладога пакалення Ганна Чубанава.
Выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Алеся Котава ўручыла граматы і грашовыя прэміі лепшым прадстаўнікам маладзёжных добраахвотных дружын Клімаўшчыны.
Маладыя таленты парадавалі ўдзельнікаў мерапрыемства цікавымі канцэртнымі нумарамі. Безумоўна, кожны з нас і надалей будзе прытрымлівацца Асноўнага Закону нашай краіны і рабіць усё магчымае для далейшага росквіту Беларусі.
Нікіфар МІНЧАНКА.
На здымку: Старшыня раённага Савета дэпутатаў уручае пашпарт Ганне Чубанавай.
Домой Официально