У літаратурнай гасцёўні дзіцячай бібліятэкі № 3, якой загадвае Валянціна Буракова, адбылася сустрэча з журналістам Мікалаем Глуздовым.
Прагучалі яго вершы, прачытаныя вучнямі 7-9 класаў сярэдняй школы № 4 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ірыны Сцепянковай. Удзельнічалі ў мерапрыемстве і ветэраны працы — Галіна Фёдараўна Балоціна і Яўгенія Пятроўна Амельчанка — былыя ўдзельніцы клуба “Субяседніца”, які колісь працаваў пры Недзведзьскай сельскай бібліятэцы. Творчая сустрэча пакінула ва ўсіх самыя прыемныя ўражанні.
Правялі яе бібліятэкар гарадской бібліятэкі № 1 Алена Севярынава і яе калега, работніца чытальнай залы Ганна Жылінская.
Мікалай МАЙСКІ.
Домой Официально