Не першы год клімаўчанін Аляксандр Лапо паспяхова рэалізоўваецца ў такім відзе мастацтва, як кіно. Падчас чацвёртай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў фестывалю альтэрнатыўнага малабюджэтнага кіно Беларусі “КінаVarka” галоўны прыз — грашовая прэмія і партатыўная відэакамера — дастаўся рэжысёру кароткамятражнага фільма “Вандроўнік не вернецца” А.Лапо. Менавіта гэта творчая работа сабрала больш за ўсё галасоў членаў кампетэнтнага журы. А яшчэ кінастужка Аляксандра прызнана лепшай сярод дакументальных фільмаў, прадстаўленых на фестывалі.
Валянціна КРЫНІЧНАЯ.
Домой Официально