Свае чужыя праблемы

Цэнтрам па каардынацыі ідэалагічнай работы на Ціманаўшчыне з’яўляецца выканкам мясцовага сельскага Савета дэпутатаў. Па словах яго кіраўніка Івана Драздова, тут створана неабходная нарматыўна-прававая база.
Больш за 600 пенсіянераў пражываюць у вёсках. Яны патрабуюць асаблівай увагі.
— Мы таксама штомесяц праводзім пасяджэнні Савета прафілактыкі правапарушэнняў у адпаведнасці з сітуацыяй. Падчас іх заслухоўваем абавязаных асоб, тых, хто з’яўляецца адказным за работу з імі, — расказвае намеснік дырэктара племзавода па ідэалагічнай рабоце Марыя Баўкуновіч. — Разглядаем таксама паведамленні, якія паступілі з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
Актыўную дапамогу камісіі садзеяння сям’і і школе аказваюць кіраўнікі вытворчых участкаў, у прыватнасці, брыгадзіры.
Наладжана дзейснае супрацоўніцтва з работнікамі Дома культуры.
Мікалай Майскі.