— Жыхароў нашай вёскі абслугоўваюць вадзіцелі маршрутных таксі — два Аляксандры, Шаўцоў і Напрэенка, — піша наша даўняя чытачка Ніна Уладзіміраўна Раманенка з вёскі Барысавічы. — Яны заўсёды ветлівыя, з павагай адносяцца да кожнага пасажыра, гатовы дапамагчы, калі ў вяскоўцаў узнікае ў гэтым патрэба. Добрага ім здароўя, поспехаў у працы і шчаслівых рэйсаў!
Падрыхтавала Раіса СЯРГЕЕНКА.
Домой Официально