На званне аднаго з сямі цудаў Беларусі можа прэтэндаваць і аб’ект нашага раёна.
Праект “Сем цудаў Беларусі”, які праводзіць “Народная газета” сумесна з нашай рэдакцыяй, выходзіць на фінішную прамую. Дзякуючы нашым агульным намаганням, у галасаванні на першым этапе, якое завяршылася на сайце “НГ” www.ng.by на пачатку сакавіка, прыняло ўдзел больш за сорак тысяч наведвальнікаў. Падчас яго з кожнага раёна, у тым ліку і з нашага, былі абраныя па некалькі аб’ектаў-пераможцаў, якія набралі найбольш галасоў пры найбольшым сярэднім бале.
З 15 сакавіка да 1 мая на сайце www.ng.by праводзіцца наступны этап галасавання – абласны. Аб’екты-пераможцы з кожнага раёна цяпер прэтэндуюць на перамогу ў ім і на выхад у наступны этап – рэспубліканскі, які будзе праводзіцца на сайце з 15 мая да 1 ліпеня. Тады і вызначацца самыя-самыя, што могуць з гордасцю звацца ЦУДАМІ Беларусі.
Шанцы трапіць у гэты фінал, прагучаць на ўсю краіну ў кожнага раёна роўныя. Усё залежыць ад нашай актыўнасці і патрыятызму, шаноўныя землякі, бо абірацца фіналісты будуць па колькасці аддадзеных за іх галасоў і набраных імі балаў. А хто будзе галасаваць за наш раён, як не мы з вамі!?
Дастаткова зайсці на сайт “Народнай газеты” www.ng.by, клікнуць на ссылку “Сем цудаў Беларусі”, знайсці там сваю вобласць, а ў ёй – свой раён і выставіць прапануемым аб’ектам адзнаку па сямібальнай шкале. (Ніхто не асудзіць, калі паставіце ўсім – сямёркі).
Падрыхтаваў да друку Нікіфар МІНЧАНКА.
Домой Официально