Юныя фалькларысты

Юныя фалькларысты

Сямікласніца Крысціна Фралова і васьмікласніца Віка Пятрова (на здымку) свой вольны час любяць праводзіць з карысцю. На гэты раз дзяўчынкі збіралі па вёсцы старадаўнія рэчы, каб потым перадаць іх у школьны музей.
Крысціна і Віка наведваюць у школе гурткі “Спадчына” і “Музеязнаўства”.
Крысціна праводзіць экскурсіі ў школьным музеі па тэме “Вашчылаўскімі сцежкамі”, а Віка — па раздзеле “Народжаны ў СССР”.
Дарэчы, па выніках мінулага года музей Лабжанскай сярэдняй школы заняў другое месца ў рэспубліцы сярод этнаграфічных музеяў навучальных устаноў.
Таццяна МАЛІНІНА.