Сабалёўскія страусы добра перанеслі чарговую зіму. З вясной самачкі пачалі больш актыўна адкладваць яйкі.
Як паведаміў дырэктар філіяла «Сабалёўка» Аляксандр Залаценка, у гэтым годзе ўжо рэалізавана больш за 80 яек (у асноўным, на Мінск). Рыхтуецца першая партыя для закладкі ў інкубатар. Так што ў хуткім часе ў страусінай сям’і будзе папаўненне.
Зараз на «Страусіным ранча» маецца 90 галоў у бацькоўскім статку і 94 галавы — у прамысловым, усяго ж дарослых 662 асобіны.
Галіна Цыганкова.
Домой Официально