Кожны з нас, відаць, не раз цікавіўся сваімі каранямі. А ці шмат вы можаце расказаць пра свой радавод? Ці добра ведаеце сваіх прашчураў у 5-6 пакаленні? Калі адказы станоўчыя, то вас можна назваць добрым знаўцай традыцый свайго роду. А калі не — то ў самы бліжэйшы час смела ідзіце насустрач новым пазнанням. Распытвайце ў сваіх родных, знаёмых пра сваякоў — і вы абавязкова даведаецеся нямала цікавых фактаў з гісторыі сваёй сям’і.
Жыхара Санкт-Пецярбурга Ю.Б.Какашынскага ў Беларусь прывяла цікавасць да сваіх каранёў. Юрый Барысавіч доўгі час займаецца вывучэннем свайго радаводу. Ён — член праўлення адной з расійскіх генеалагічных арганізацый “Саюз адраджэння радаслоўных традыцый”.
— Я ведаю, што адзін мой прадзед паходзіў са Смаленскага павета вёскі Какошыцы. У 1675 годзе пераехаў жыць у Судзілы. Меў пяць сыноў. Мясцовы краязнаўца Аляксандр Галкоўскі дапамагае мне зараз узнавіць далей мой радавод, знаёміць з гісторыяй гэтай вёскі, — кажа Какашынскі. — Увогуле, у Беларусі я не першы раз. Люблю бываць у гэтай краіне. Тут жывуць шчырыя, добразычлівыя людзі. Навокал — прыгожая прырода. Добрыя дарогі…
Таццяна Падліпская.
Домой Официально