Вучні 5-9 класаў Гусаркаўскай базавай школы ў час працоўнага семестра дапамаглі работнікам Гусарскага лясніцтва ў пасадцы хваёвых парод дрэў. Яны пасадзілі іх на плошчы каля 30 гектараў.
— Вучні нашай школы неаднаразова дапамагаюць лясніцтву. Падчас пасадкі маладых дрэўцаў усе хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі стараліся. У некаторых з іх таты працуюць у лясніцтве, таму гэту справу дзеці ведаюць не па чутках. Добры прыклад пры пасадцы дрэўцаў сваім таварышам паказалі Марыя Федарэнка, Раман Базылеў, Барыс Падгайскі, Марына Стружкова, Сяргей Міхееў, Жэня Федарэнка і іншыя, — кажа дырэктар школы Сцяпан Міхайлавіч Вітун.
Таццяна Падліпская.
Домой Официально