У вёсцы Кісялёва Буда пражывае 274 чалавекі, маецца 111 гаспадарак. 43 гаспадары трымаюць кароў. Разам з цялушкамі вясковы статак налічвае 95 галоў.
Такую колькасць жывёлы ў адной групе пасці складана, таму яна разбіта на два статкі.
У гэты спякотны перыяд старшыня Кісялёва-Будскага сельскага Савета Аляксандр Застрэлаў арганізаваў падвоз вады для паення рагуль у полі, за што жыхары яму вельмі ўдзячныя.
Звычайна летам жывёлу даймае не толькі спёка, а яшчэ і вадні, мухі, сляпні. Але добрыя гаспадары паклапаціліся і з дапамогай спецыялістаў райветстанцыі апрацавалі сваіх каровак ад гнюсу. Каб спакойна пасліся і давалі больш малака.
Галіна ПАЎЛАВА.
Домой Официально