У выніку праведзенай райкамам ГА «БРСМ» аднайменнай акцыі сапраўды чыстымі сталі берагі Пясчанага кар’ера, дзе так любяць адпачываць клімаўчане.
Адпачываць-то любяць, а вось за чысцінёй сачыць лянуюцца: ледзь не паўмашыны шкляных і пластыкавых бутэлек, іншага бытавога смецця сабрала моладзь каля вадаёма.
Як паведаміла першы сакратар райкама Таццяна Кананенка, акцыя «Чысты бераг» праходзіла пры падтрымцы інспекцыі па справах непаўналетніх. У ёй прымалі ўдзел 20 чалавек, у асноўным, навучэнцы ліцэя № 14 (15 чалавек), а таксама непаўналетнія, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Дзяўчаты і юнакі вельмі стараліся і добра папрацавалі, нягледзячы на спёку.
Транспарт для добрай справы дала ПМК-256. Трэба зазначыць, што не ўпершыню гэта арганізацыя дапамагае моладзі ў навядзенні парадку на клімавіцкай зямлі.
…Чыста на Пясчаным, прыемна туды зазірнуць: пакупацца ў спякотны дзень, адпачыць.
Адпачывайце, купайцеся на здароўе. Але ж і прыбірайце за сабой!
Галіна Цыганкова.
Домой Официально