У трэці раз узорны фальклорны калектыў “Астраначка” Старадзедзінскага сельскага клуба прыняў удзел у рэспубліканскім фальклорным фестывалі “Берагіня”. Ладзіўся гэты вядомы творчы конкурс у г. п. Акцябрскі, што на Гомельшчыне.
— Мы ўдзельнічалі ў многіх намінацыях: канцэртнай праграме (дэманстравалі нацыянальны вясельны абрад), харэаграфічным мастацтве, народных спевах, мясцовых найгрышах, — расказвае мастацкі кіраўнік ансамбля Марына Баранава.
Дамоў юныя артысты вярнуліся з дыпломам, граматай і DVD. Узнагарод “Астраначка” удастоена за актыўную работу ў справе пераемнасці і папулярызацыі народнага мастацтва свайго краю, за захаванне фальклорных традыцый роднай зямлі.
Раіса Сяргеенка.
Домой Официально