У Клімавіцкіх электрасетках адбылася сустрэча прадстаўнікоў адміністрацыі з моладдзю прадпрыемства. У ёй прыняла ўдзел першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Кананенка.
Пярвічную арганізацыю ГА «БРСМ» узначальвае інжынер рэлейнай службы Аляксандр Гаўрылаў.
Як было адзначана пад час сустрэчы, моладзь прадпрыемства займае актыўную жыццёвую пазіцыю, пастаянна ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах, у тым ліку раённых.
У КЭСе створаны добрыя ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам, набываюцца таксама абанементы ў ЦФАР «Здароўе».
Намеснік галоўнага інжынера электрасетак Ігар Марчанка зазначыў, што маладыя сем’і могуць атрымаць таксама аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў сувязі з будаўніцтвам кааператыўнага жылля, ім дапамагаюць уладкоўвацца ў інтэрнат.
Галіна Цыганкова.
Домой Официально