На базе ААТ “ПМК “Сельспецмантаж” праведзены семінар-нарада ідэалагічнага актыву Клімаўшчыны.
Напачатку размовы святар Свята-Міхайлаўскага храма айцец Сергій распавёў пра жыццёвы шлях і добрыя справы прападобнай Еўфрасініі Полацкай. Ён запрасіў жадаючых прыняць удзел у экскурсійных паездках па святых месцах.
Урач-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Коўзан гаварыла аб шкодных для арганізма чалавека, які злоўжывае спіртным, наступствах. На думку медыка, вопыт Кісялёва-Будскага сельсавета па арганізацыі кадзіравання грамадзян ад алкаголю заслугоўвае ўвагі і распаўсюджання ў пэўным асяродку.
Гэтую ж тэму працягнуў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Юрый Курачоў. На жаль, многія маладыя людзі не бачаць нічога дрэннага ў сістэматычным ужыванні піва і іншых слабаалкагольных напояў.
Начальнік аддзела па рабоце з моладдзю райвыканкама Таццяна Меньшыкава праінфармавала аўдыторыю аб найбольш значных маладзёжных акцыях у бліжэйшы час.
Падпіска на СМІ, падрыхтоўка да святкавання 3 ліпеня Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, работа ідэолагаў у працоўных калектывах — гэтыя і іншыя аспекты сталі прадметам выступлення галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Вікторыі Пракоф’евай.
Мікалай ГЛУЗДОЎ.
Домой Официально