Хуткасны інтэрнэт, інтэрактыўнае ТБ усё больш уваходзяць у паўсядзённае жыццё клімаўчан.
Мадэрнізацыя лінейна-станцыённых збудаванняў працягваецца.
— У горадзе заканчваем пашырэнне тэлефоннай сеткі на 600 нумароў, — каменціруе начальнік раённага вузла электрасувязі Мікалай ДУЛУБ. — У раёне вуліцы 50 год СССР ужо ўключаны ў работу каля 400 нумароў па сучаснай сістэме byfly. Вядзецца мантаж абсталявання з тым, каб абаненты маглі прымаць праграмы тэлебачання ў лічбавым фармаце па тэлефонных лініях сувязі. Забяспечваецца паслуга праз вузлы шырокапалоснага доступу.
Такой навацыяй ахоплены Ціманава, Родня, Мілаславічы, Барсукі. Сёлета плануем укараніць яе ў Лобжы і Палошкаве. Пачынаем мяняць каардынатную станцыю на лічбавую ў Высокім.
Для павышэння якасці нашага жыцця таксама асвоены бяспровадны спосаб сувязі. Ён дазваляе мець пад рукой тэлефон там, дзе вы знаходзіцеся. Дапаможа ў гэтым невялікі тэрмінал. Абаненты атрымліваюць яго ў арэнду бясплатна.
Мікалай Глуздоў.
Домой Официально