Рабі дабро

Настаўнікі Ціманаўскай сярэдняй школы правялі дабрачынную акцыю “Настаўнікі — дзецям”.
Яны набылі ў ЦТК і Э дваццаць чатыры білеты коштам па сорак тысяч рублёў на чэмпіянат свету па хакею сярод юніёраў і падарылі іх дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзецям, якія стаяць на ўліку ў ІДН і на ўнутры-школьным кантролі.
— Нашы вучні былі задаволены такім падарункам і змаглі з’ездзіць ў Бабруйск. Яны ўбачылі там захапляючую гульню, і гэта, безумоўна, паспрыяе таму, што моладзь больш часу будзе адводзіць фізкультуры, стане прыхільнікам здаровага ладу жыцця, — кажа намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Сухарава.
Таццяна Падліпская.