Хацелася б, каб кожны з вас, паважаныя чытачы, адказаў станоўча на гэта пытанне. Кожны чалавек — гэта цэлая планета. І мы павінны не забываць пра свае карані.
З мая па кастрычнік праходзіў раённы конкурс сярод знаўцаў радаводаў “Мой род, мая сям’я”. Яго мэта — фарміраваць светапогляд і духоўныя каштоўнасці асобы праз даследаванне свайго роду, духоўную спадчыну продкаў; выхоўваць патрыятызм праз гісторыю сваёй сям’і, свайго народа. У конкурсе ўдзельнічалі вучні школ. Нядаўна былі падведзены яго вынікі.
— Пераможцай конкурсу стала Анастасія Гамолка, вучаніца 9 класа САШ № 1. Другое і трэцяе месцы — у шасцікласніцы Лізаветы Новікавай (Барсукоўская базавая школа-сад) і сямікласніка Сяргея Родзькіна (Вялікамохская базавая школа-сад). Работы гэтых вучняў па даследаванню сваіх радаводаў накіраваны на аналагічны абласны конкурс. Звяртаюць на сябе ўвагу работы дзесяцікласніцы Ганны Паралёвай (Ціманаўская САШ) і Ксеніі Гамолка (САШ № 4). Гэтыя дзяўчынкі знайшлі творчы падыход пры састаўленні радавода, — кажа метадыст ЦТКіЭ Пётр Шашкоў.
Таццяна Падліпская.
Домой Официально